Гарадзенскі “Камунальнік” перамог у першым раўндзе Кубка Выкліку

|

У першай сустрэчы перавага гарадзенцаў была поўнай – 3:0 (25-21, 26-24, 25-19).

 

Глядзіце відэа апошняй атакі нашай каманды (у белых кашульках) у першым матчы:

 

На наступны дзень гаспадары змаглі выйграць адну партыю, але зноў саступілі гульню “Камунальніку” 1-3 (17-25, 21-25, 27-25, 24-26).

 

Пасля гульні з гарадзенцам нарвежцы не былі такімі вясёлымі, як на перадматчавым плакаце

 

У наступнай стадыі турніра гарадзенцаў чакае больш моцны супернік – галандскае “Дынама” (Апельдорн).

 

На здымку ўверсе: гарадзенскі блок стрымлівае атаку нарвежцаў

 

Фота: http://volley.no/