Гарадзенка заплаціла махляру амаль 10 тысяч даляраў за візу

|

52-гадовую жанчыну ўразіў новы знаёмы, сфатаграфанавы ў форме вайскоўца.

Добра выхаваны “амерыканец” пісаў галантныя лісты і зацікавіў гарадзенку настолькі, што яна згадзілася ляцець у госці на другі канец свету.

Грошы на афармленне візы жанчына павінна была пералічыць свайму кавалеру.

 

У некалькі этапаў яна электронным пераводам пераправіла на дасланы інтэрнэт-знаёмым рахунак амаль 10 тысяч даляраў.

Але візы не дачакалася. Лісты ад “амерыканца” таксама больш не прыходзілі.

 

Толькі тады пацярпелая зразумела, што стала ахвярай махляра і звярнулася ў міліцыю.

Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу і вызначылі, што, каб падмануць даверлівую жанчыну, зламыснік выкарыстаў здымкі высокапастаўленага вайскоўца, якія знаходзяцца ў свабодным доступе ў інтэрнэце.

 

Паводле http://uvd.grodno.by