Канец словаў альбо голая натура беларускай літаратуры
Сам Віктар пра свой удзел у праекце кажа з неахвотай:
– Каб не настойлівыя просьбы Максіма Жбанкова, якога я вельмі паважаю, то я б наўрадці пагадзіўся ўзяць у ім удзел. Цешыць, аднак, што я там у самым прыстойным выглядзе – толькі галава – адзначае ў каментары для “Твайго стылю” вядомы гарадзенскі актор і бард.
alt=”Віктар Шалкевіч” >
У час нядаўняй прэс-канферэнцыі, прысвечанай выданню календара, адна з суаўтарак яго канцэпцыі Дар’я Сітнікава такім чынам акрэсліла сутнасць задумы:
– “Канец словаў” ёсць спробай выцягнуць сучасную беларускую літаратуру па-за межы цьмяных заляў і ўзьнёслых (ці — наадварот — прыніжальных) дыскурсаў. І зрабіць яе моднай, прывабнай для чытача — праз скандал, глямур, сьвядомую «папсавізацыю».
На здымку: літаратар Севярын Квяткоўскі: “Я люблю хуліганіць – інтэлектуальна, творча. І таму я з радасцю далучыўся. Я не эксгібіцыяніст. Але калі часам можна эпатаваць публіку, з задавальненнем гэта раблю”.
На здымку: пра што мроіць лідэр NRM і літаратар Лявон Вольскі?
Падрабязней пра прэзентацыю і сам каляндар чытай тут – http://budzma.org/news/vyyshaw-u-svyet-kalyandar-kanyec-slovaw.html