Эколагі заклікаюць усіх неабыякавых выступіць у абарону Святога балота
На іх будуць прысутнічаць мясцовыя жыхары, дэпутаты, прадстаўнікі Гродзенскага аблвыканкама, лясгасаў, Мінпрыроды, навукоўцы і сябры грамадскіх арганізацый.
Жыхары навакольных вёсак вінавацяць меліяратараў у паніжэнні ўзроўню вады ў калодзежах.
Калі пад торфанарыхтоўку аддадуць яшчэ 250 га, могуць знікнуць 2 возера.
Пад зваротам у абарону балота, накіраваным у Савет Міністраў, стаяць 150 подпісаў.
Абаронцы праекта меліярацыі сцвярджаюць, што 250 га, якія збіраюцца адрэзаць ад Святога балота, працягнуць працу торфабрыкетнага завода “Верцялішкі”, запасаў сыравіны ў якога засталося на 7-10 гадоў, да 20 гадоў. 160 працаўнікоў захаваюць працу, а мясцовыя жыхары будуць забяспечаныя мясцовым відам паліва.
Пытанне вынесенае на грамадскае абмеркаванне па даручэнні першага намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі.
Мясцовым абаронцам Святога балота патрэбная падтрымка ўсіх неабыякавых.
Слуханні адбудуцца ў Доме культуры пасёлка Азёры.
З Гродзенскага аўтавакзала аўтобусы ў Азёры адпраўляюцца ў 7:10, 7:20, 8:50, 9:50, 10:30.
Падпісаць электронную петыцыю да слуханняў можна па адрасе: http://goo.gl/tmU4i3