Оперу пра падзеі XVI ст. у Ваўкавыску прадставяць у Вільні
«Опера была пастаўлена ў канцы XVIII ст. у Партугаліі, у каралеўскім палацы ў Лісабоне, з нагоды дня нараджэння караля. З таго часу гэты твор не выконваўся, ён проста ляжаў у архіве. Мы вырашылі адрадзіць яго да жыцця», — сказала на прэс-канферэнцыі кіраўнік публічнай ўстановы Kultino Юратэ Чарняўскене.
Оперу «Эверард II — кароль Літвы» партугальскага палацавага кампазітара Жао дэ Соўа Карвальё ў мадрыдскім каралеўскім архіве выпадкова знайшоў кампазітар і дырыжор Алексіс Сарыяно.
Дзеянне оперы адбываецца не пазней чым у XVI ст. у Ваўкавыску.
Твор выконваецца на італьянскай мове, але гледачы змогуць бачыць пераклад.
Паводле ru.delfi.lt