У спісе дыскваліфікаваных за допінг – чатыры спартоўцы з Гарадзеншчыны
Усяго ў спісе беларускіх спартоўцаў, дыскваліфікаваных за апошнія 2 гады – 40 чалавек.
16-гадовая Вікторыя Мішусціна ў пакаранне за ўжыванне допінгу пазбаўленая права прымаць удзел у спаборніцтвах на 2 гады (з 15.10.2013 да 14.10.2015).
Уладзіслаў Анікевіч (грэка-рымская барацьба) з Ліды дыскваліфікаваны на паўгады (з 25.09.2013 да 24.03.2014) рашэннем НАДА ад 22 кастрычніка 2013 года.
Максім Пашкоў з Гродна (грэка-рымская барацьба) адбывае сваё двухгадовае пакаранне з 10.07.2013 да 09.07.2015 г.
Гарадзенская лёгкаатлетка Наталля Цыцорына дыскваліфікаваная з 03.12.2012 да 03.12.2014.
Паводле nada.by