Выстава Андрэя Філіповіча адкрые Дні Святога Губерта 2013

|

Галоўная тэма акрылавых, алейных і акварэльных кампазіцый Андрэя Філіповіча – жанчыны Гародні і гарадзенскі пейзаж.

 

Андрэй Філіповіч нарадзіўся ў 1974 годзе. Мастацкую адукацыю распачаў у Гродзенскім мастацкім ліцэі, вывучаў мастацтва на факультэце педагогікі і псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сябра таварыства польскіх мастакоў у Беларусі.

 

Адкрыццё выставы Андрэя Філіповіча – а 18-ай гадзіне. Яе можна будзе наведаць да 14 лістапада з 11 да 19 гадзін (выходны – нядзеля).

 

Дні святога Губерта – апекуна Гародні – гарадзенская грамадскасць адзначае з 2008 года. Сёлета гарадзенцаў чакае чарговая міжнародная навуковая гістарычная канферэнцыя “Гарадзенскі соцыум: гісторыя і памяць”, шэраг мастацкіх выставаў, прэзентацый ды іншых мерапрыемстваў.


Падрабязную праграму мерапрыемстваў “Твой стыль” змесціць днямі.