У нядзелю ў Гродне да +14

|

Пачатак лістапада ў Гродне будзе нязвыкла цёплы.


У бліжэйшыя выходныя “Гроднааблгідрамет” прагназуе воблачнае з праясненнямі надвор’е, месцамі невялікія дажджы.

Сёння ноччу тэмпература паветра апусціцца да +3…+5ºС.

Днём 2 лістапада будзе +9…+11ºС. Вецер паўднёва-заходні 5-10 м/с.

 

У нядзелю ўначы месцамі, днём – на большай частцы тэрыторыі вобласці – кароткачасовыя дажджы.

Вецер паўднёвы, паўднёва заходні.

Уначы +5…+10°С, днём +9…+14°С.

 

4 лістапада захаваецца цёплае надвор’е, +6…+11 °С, без істотных ападкаў, днём моцны вецер парывамі да 15 – 20 м/с.

Сярэдняя дэкадная тэмпература паветра чакаецца на 4ºС вышэй кліматычнай нормы.

На 1 – 2ºС цяплей за звычайны будзе сёлета ўвесь лістапад.

 

Здымак http://afisha.cheb.ru