Мільён даляраў у год каштуе інсулін для хворых на цукроўніцу жыхароў Гарадзеншчыны
Калі ў 1995 годзе выявілі 55 першасных хворых на 100 тысяч жыхароў, то ў 2011 ужо 220 чалавек, у 2012 годзе – 239, сёлета – 300.
На Гарадзеншчыне зарэгістравана больш за 27 тысяч 600 жыхароў з дыябетам: 1,8 тысячы хворыя на цукроўніцу першага тыпу, астатнія – другога.
За 9 месяцаў сёлета на ўлік паставілі 2 тысячы чалавек, у тым ліку 21 дзіця.
Толькі на забеспячэнне інсулінам жыхароў вобласці ў год выдаткоўваецца мільён даляраў.
Людміла Коўшык адзначыла, што дзеля зніжэння колькасці ахвяр цукровага дыябету неабходна больш распавядацьлюдзям пра прычыны ўзнікнення захворвання і яго наступствы. Вучыць здароваму ладу жыцця, правільнаму харчаванню. Прапагандаваць фізічную актыўнасць.
Сярод фактараў рызыкі – генетычны, лішняя вага, стрэсы, маларухомы лад жыцця, нерацыянальнае харчаванне, гіпертэнзія.
Паводле http://www.belta.by