Свет навокал вялікі і розны
Мэтай акцыі з’яўляецца прыцягненне ўвагі да сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
Пад мерапрыемства будзе арганізавана выстава-продаж вырабаў, зробленых рукамі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і іх бацькамі, а таксама валанцёрамі.
Гасцям прапануюцца вырабы з бісеру, цацкі, анёлкі, лялькі і іншыя рэчы, якія могуць быць добрым перадкалядным падарункам.
Ахвяраваныя грошы пойдуць на падтрымку сем’яў дзяцей з інваліднасцю. Падобныя выставы-продажы ладзяцца ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” ужо чацвёрты раз і становяцца добрай традыцыяй актывізацыі гаражан па падтрымцы сямей, якія маюць дзецей з абмежаванымі магчымасцямі.
Па словах кіраўніцы “Гродзенскага дзіцячага хоспісу” Вольгі Шульгі, за сабраныя грошы з выставы, якая ладзілася ў мінулым годзе, была арганізаваная экскурсія ў Вільню і Тракай.
Наведвальнікі выставы змогуць таксама паўдзельнічаць у канцэрце, які падрыхтавалі дзеці з асаблівасцямі развіцця, валанцёры, навучэнцы праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.
Мерапрыемства адбудзецца ў 15.00 у Музеі гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16. Уваход вольны.