Гарадзенцы аб справе Юрыя Рубцова: Судзяць, каб баяліся, каб былі ціхія

| Без катэгорыі

“Гэта неразумна. А навошта? Гэта плакат свайго роду. Калі ты за нешта галасуеш, то галасуй — дзе належыць, патрабуй там. Ці не хадзі на выбары, арганізоўвай іншую партыю, а так чаго “крычаць” у гэтай майцы? Ну, выйшаў і выйшаў, я лічу, людзі павінны разабрацца ў гэтым”.

 

“Тут баішся сказаць, па-першае!”

 

“Можа, калі груба — можна ж усякае напісаць. Гледзячы, з якога боку паглядзець”.

 

“Увогуле ў нас у краіне свабода слова, і кожны можа сказаць тое, што ён хоча, каб гэта ў нармальнай форме было. Тым больш ні імя, ні пасады там не было, а ён у нас не адзін такі ў краіне”.

 

“Там жа не было ў грубай форме напісана, проста — сыходзь. Любы чалавек можа сысці — і дырэктар, і таксіст, любому можна напісаць — сыходзь”.

 

“Хто ж яго ведае, не бачыў тую майку, чэснае слова. Таму што на майцы можа рознае быць напісана. Каб вось на яе паглядзець, то можна было б сказаць — добрая майка ці дрэнная!”

 

“Ну, дваццаць першы век — што хоча чалавек, тое і носіць. Да палітыкі гэта справы не мае, я так думаю. Канечне, няправільна”.

 

“Тут адна справа — тое, што думае народ… Як тут сказаць: трэба думаць спачатку — што надзяваць і дзе ты жывеш, неяк так, напэўна”.

 

“Я асабліва ў гэта не ўнікаю, але скажу шчыра: такая сітуацыя мне не падабаецца, калі адзін, як кажуць, дыктатар аўтарытарна вырашае ўсё — як там карову даіць і бульбу саджаць. Калі ў нас дэмакратыя і выбары, значыць, можна галасаваць за, можна галасаваць супраць, дакладней — агітаваць. Правільна? Гэта ж тая самая агітацыя супраць, не зневажанне брыдкімі словамі, правільна? Так што гэтага я не ўхваляю. Падрабязнасцяў не ведаю, але хапае такіх выпадкаў: абы за што прычапіцца і ўпаяць тэрмін чалавеку ці штраф. Каб баяліся, каб былі ціхія”.