У Гродне ўзмацняцца дажджы і вецер

|

Сёння ўначы дождж, 9 лістапада днём кароткачасовы дождж.

Уначы і раніцай слабы туман.

Вецер паўднёва-усходні, паўднёвы 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +5…+7ºС, днём +10…+12ºС.

 

10 лістапада будзе воблачна. Часам дождж, днём месцамі моцныя дажджы.

Вецер няўстойлівы 4-9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.

Уначы і днём тэмпература паветра будзе ў межах +5…+10°С.

 

11 лістапада чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. уначы на большай частцы тэрыторыі вобласці кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. У асобных раёнах туман.

Вецер паўночны 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +2…+7°С, пры праясненнях да -2°С, днём +3…+8°С.