Адэльск запрашае на свята млынароў
Свята прымеркавалі да Дня Святого Марціна — заступніка млынароў. Млынароў заўжды паважалі і шанавалі, бо млынар у вёсцы — адзін з галоўных людзей.
На свяце пакажуць караваі рознай аздобы і формы, а таксама традыцыйнае печыва Індуры, Луцкаўлян, Капцёўкі, Квасоўкі і Адэльску.
Выстава караваяў пройдзе ў Адэльскім цэнтры культуры, а іх “дэфіле” – на святочнай пляцоўцы — падворку млынара Сымона. Тут можна будзе пакаштаваць стравы адэльскай традыцыйнай кулінарыі: бульбяную кішку, бабку, сала ды іншую смакату. Гаспадар свята пачастуе ўсіх гасцей гусём, смажаным на каменным млынавым коле.
На мерапрыемстве можна будзе набыць вырабы Гродзенскага і Скідзельскага хлебакамбінатаў і сувеніры ад майстроў раённага Дома рамёстваў, чакаюцца песні, танцы, гульні ды театралізаваныя відовішчы. Спецыяльна запрошаны госць — узорны фальклорны калектыў «Верабейкі» Любанскага раёна Мінскай вобласці.
Пачатак свята — а 14-ай гадзіне.
Паводле tio.by
Здымак spagyria.ru