П’яная нядзеля
Каля апоўначы з суботы на нядзелю ў пасёлку Мір у Карэліцкім раёне п’яны кіроўца “Форда” спрабаваў уцячы ад міліцыі ды сутыкнуўся з іншым аўтамабілем. Два чалавекі апынуліся з траўмамі ў шпіталі. Гора-кіроўцу, які ўжо пазбаўляўся раней правоў за кіраванне аўтамабілем у нецьвярозым стане, чакае сур’ёзнае пакаранне.
Усяго ў вобласці супрацоўнікі ДАІ выявілі ў нядзелю 39 чалавек, якія селі за руль нецьвярозымі.