“Едакі” Аляксандра Саенкі

|

З восені мінулага года аўтар фіксаваў найбольш яркія вобразы людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Абед, які рыхтуюць манашкі каталіцкага кляштару, часта з’яўляецца адзіным іх пасілкам у дзень.

alt=”Едакі” >

Як паведаміў “Твайму стылю” сам фотамастак, самым цяжкім у працы над праектам было ўсталяванне кантакту з гэтымі людзьмі.

– На пачатку – кажа Аляксандр, яны цураліся мяне, закрывалі твар рукамі. Даводзілася тлумачыць, што гэта не аднаразовыя здымкі для газеты, што будзе падрыхтаваная выстава. Толькі пасля гэтага я мог сядзець з гэтымі людзьмі за адным сталом, спакойна фатаграфаваць іх.

Выстава Аляксандра Саенкі будзе працаваць да 18 ліпеня ў памяшканні гарадзенскага фатаклуба па адрасе вул. Кірава, 35.

Бліжэй да зімы Аляксандр збіраецца вывесіць свае працы непасрэдна ў сталоўцы, дзе харчуюцца героі яго выставы.

Здымкі Аляксандра Саенкі