Апытанне ў Гродне: Чаму Беларусь не ідзе на спрашчэнне візавага рэжыму з Польшчай?
“Канечне, лепш без віз, чым стаяць у чарзе і гэтыя 60 еўра плаціць па некалькі разоў. Будзем спадзявацца, што з беларускага боку будзе прынятае таксама правільнае рашэнне, як з польскага боку”.
“Вываз тавараў ідзе з Еўропы да нас, а ад нас вывозяцца грошы. Таму наша дзяржава не хоча, каб была бязвізавая 50-кіламетровая зона на мяжы. Калі толькі ў Еўрасаюз увойдзем, можа тады бязвізавы ўезд будзе. А так — ніколі”.
“Каб я быў упэўнены, што менавіта наша начальства не хоча, я б вам адказаў. Але я не ведаю, хто не хоча. Я не чуў пра тое, што палякі хочуць, а мы не хочам”.
“Я — толькі за. Чакаем. Я часам езджу ў Польшчу. Гаварылі ўжо, даты прызначалі. Не ведаю, каму гэта перашкаджае. Разумны ж чалавек павінен падпісаць. Гэта калі ён гаворыць, што робіць для народа, ну дык зрабі, пакажы. Не дэкларацыі, а афіцыйна: вось, хлопцы, з такога чысла вам зона 50-кіламетровая. Не ўсю Беларусь, а наш участак — мы ж трапляем”.
“Не ведаю, чаму беларускі бок тармозіць гэтую справу, але я за тое, каб у Гродне была створаная ўсё-такі гэта зона 50-кіламетровая. Усё залежыць ад нашага “бацькі”.
“Учора чуў па тэлевізары, што нібыта візы будуць адмяняцца польскія. Я ездзіў раней у Польшчу, а цяпер трэба віза”.
“Я таксама так думаю, што ўсё павінна быць свабодна. Не ведаю, гэта іх трэба спытаць, яны вышэй сядзяць, нашы беларускія правіцелі”.
“Я за бязвізавы рэжым. Але хто тут вінаваты — не ведаю. Беларускі бок ці польскі — я не ў курсе”.
“За тое, каб быў свабодны ўезд. Палітыка — супраць народа, напэўна, дзяржавы нашай, беларускай”.