Мікалая Аўтуховіча пазбавілі спаткання з маці
Лідзія Аўтуховіч распавяла карэспандэнту Радыё Свабода:
– Гэта іх права такое: хочуць — дазваляюць спатканне, ня хочуць — не дазваляюць. Што хочуць, тое й робяць.
Не далі — і ўсё. Добра, хоць перадачу прынялі. 30 кіляграмаў. Прадукты ды рэчы.
Усё цяжкае, што ні купі, усё нешта важыць. Шмат ня возьмеш.
А бачыла я сына ажно мінулым годам і ўжо, відаць, у гэтым годзе ня ўбачу, да вызвалення ня ўбачу, пэўна.
Толькі засталося, што ліставацца.
Чакаю яго, канечне. Яго шмат хто чакае, а маці — тым больш.
Асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы Мікалай Аўтуховіч мае вызваліцца ў красавіку наступнага году.
Сваякі і праваабаронцы непакояцца пра тое, як ён перажыве зіму. Мінулай зімой, паводле Мікалая Аўтуховіча, яму даводзілася спаць у шапцы і нават днём было гэтак холадна, што цяжка было пісаць лісты.
Пра гэта апавяла Вольга Мікалайчык, грамадская актывістка, рэжысёрка, зь якой Мікалай Аўтуховіч лістуецца.