Валейбалісты “Камунальніка” прайгралі ў фінале Кубка Беларусі
Пачатак фінальнай сустрэчы, якая праходзіла 17 лістапада ў Маладэчне, застаўся за “Камунальнікам”, які перамог у двух першых партыях (25:16 і 25:22).
Далей, аднак, ініцыятыву перахапіла сталічная каманда, якая выйграла тры запар партыі (14:25, 18:25, 10:15) і стала ўладальнікам кубка Беларусі.
Гэта ўжо чацьвертая перамога “Будаўніка” у гэтым турніры. Часцей перамагалі толькі гарадзенцы – шэсць разоў (апошні – у мінулым годзе).