Жылі без электрычнасці і загінулі з-за свечкі

|

Дарослыя дзеці нідзе не працавалі, афіцыйным прыбыткам сям’і была пенсія 75-гадовай маці.

 

Пажар у доме суседзі заўважылі раніцай 17 лістапада. На выклік выехалі чатыры пажарныя разлікі. Дах быў цалкам ахоплены полымем.

 

Напярэдадні гаспадыня атрымала пенсію і сям’я адзначала дзень народзінаў сына. На ноч сын пайшоў да сяброўкі і пра пажар даведаўся ад суседзяў ужо раніцай. Мужчына кінуўся на дапамогу маці і сястры, аднак адшукаць іх у дыму і полымі было немагчыма. Атрымаўшы апёкі, мужчына здолеў выбрацца на вуліцу. Хуткая дапамога завезла яго ў рэанімацыю.

 

Жанчын знайшлі выратавальнікі: на падлозе каля ложка без прыкмет жыцця ляжала пенсіянерка, на суседнім ложку – дачка. Ад дома практычна нічога не засталося: пажар знішчыў дах, маёмасць, пашкодзіў сцены.

Прычынай пажару, па ўсім відаць, стала неасцярожнае абыходжанне з агнём: свечка ўпала са стала.

 

Паводле mchs.gov.by