У Гродне – моцны вецер, у Лідзе і Ашмянах – начныя замаразкі
Сёння ўначы будзе воблачна з праясненнямі, 0…+2ºС, узмацненне ветру парывамі да 14 м/с.
19 лістапада днём чакаецца без істотных ападкаў, тэмпература паветра +5…+7ºС, у рэгіёне да +8ºС.
20 лістапада захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, месцамі невялікія дажджы.
Вецер паўднёва-усходні 5-10 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +1…+6°С, днём +4…+9°С.
21 лістапада дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі вобласці.
Вецер паўднёвы 4-9 м/с, уначы парывы да 14 м/с.
Уначы +2…+7°С, днём +4…+9°С.
Паводле папярэдняга прагнозу “Гроднааблгідрамету”, 22 лістапада па тэрыторыі Гарадзеншчыне месцамі пройдуць дажджы, туман.
Тэмпература паветра ўначы 0…+5°С, пры праясненнях да -2°С, днём +3…+8°С.
23 лістапада ўначы месцамі днём дажджы на большай частцы, тэмпература паветра ўначы +1…+6°С, пры праясненнях да -2°С, днём +4…+9°С.
24 лістапада на значнай частцы Гарадзеншчыны – дажджы, месцамі туман, тэмпература паветра цягам сутак +2…+7°С.