“Litbel.org” прэзентуе

|

Творчы вечар-прэзентацыя афыйцыйнага сайту Саюза беларускіх пісьменнікаў адбудзецца 23 чэрвеня ў Гародні. Перад гарадзенцамі выступяць паэт і бард Эдуард Акулін, паэты Леанід Дранько-Майсюк і Сяржук Сыс.


На думку кіраўніка арганізацыі Алеся Пашкевіча, сайт ператворыцца ў літаратурную энцыклапедыю, дзе можна будзе знайсці біяграфіі і творы беларускіх пісьменнікаў сучаснасці і ранейшых часоў.

Акрамя таго, на гэтым рэсурсе можна знайсці ўсе выпускі газеты “Літаратурная Беларусь” у PDF-версіі.

Арганізатары абяцаюць удзельнікам вечарыны сімпатычныя прызы ды іншыя неспадзяванкі. Імпрэза пачнецца ў 18-00 у памяшканні Таварыства Беларускай Школы па вул. Будзённага, 48 а.

На здымку: Эдуард Акулін (злева) і Леанід Дранько-Майсюк на сустрэчы з жыхарамі Віцебску

Фота: news.vitebsk.cc