“Што?Дзе?Калі?” з завязанымі вачыма

|

Турнір складаўся з трох гульняў: “Эрудзіт 6х6”, “Медыя-азбука” і “Што? Дзе? Калі?”. Для некаторых заданняў, напрыклад, “Медыя-азбукі”, здольнасць бачыць была неабходная. Таму ў камандзе БелТІЗ быў чалавек з рэшткамі зроку, а астатнім камандам дазволілі пакінуць без павязак двух удзельнікаў.

Музычныя паўзы паміж гульнямі аздобілі Дыяна Фядотава і Валянцін Станкевіч – лаўрэаты маскоўскага міжнароднага фестываля “Белы кій”. А бібліятэкар бібліятэкі для інвалідаў па зроку Раіса Ланеўская спецыяльна да гэтага дня падрыхтавала буктрэйлер на кнігу М.Самарскага пра сяброўства сляпога хлопчыка і сабакі “Вясёлка для сябра”.

 

У выніку каманда інвалідаў па зроку “Умнікі” заняла другое месца  ў гульні “Эрудыт 6х6”.

“Умнікі” трэніруюцца не першы год, збіраючыся ў спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку ф-л №12 ГЦБС, альбо праз скайп. Вельмі дапамагае валоданне кампутарам і інтэрнэт.

 

Для пазбаўленых зроку людзей існуюць спецыяльныя сайты і чаты, дзе можна вывучыць замежныя мовы, знайсці аднадумцаў і сяброў па інтарэсах. Там жа раз-пораз ладзяцца міжнародныя інтэлектуальныя гульні паміж удзельнікамі з Расіі, Украіны і Беларусі.

Ідэя правесці інтэлектуальную гульню з удзелам гарадскіх каманд  і камандай “Умнікі” Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства інвалідаў па зроку нарадзілася год таму. Цяпер інтэлектуальны турнір вырашана зрабіць штогадовым.

 

Ён дапамагае страціўшым зрок людзям паверыць у свае здольнасці і інтэлектуальныя магчымасці, інтэгравацца ў грамадства. Дзякуючы турніру, пра гродзенскую каманду інтэлектуалаў Таварыства інвалідаў па зроку даведаліся. “Умнікі” ўжо запрошаныя на гульню, якая пройдзе на Адкрытым акцыянерным таварыстве “Гродна Азот”.