“Гроднааблгідрамет” абяцае апошнія цёплыя выходныя ў гэтым годзе

|

У бліжэйшыя суткі чакаецца воблачнае надвор’е, ноччу будзе без істотных ападкаў, днём 22 лістапада магчымы невялікі дождж, слабы туман.

Вецер паўднёва-усходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +4…+6ºС, днём +7…+9ºС, па вобласці да +10ºС.

 

Воблачна з праясненнямі будзе ў суботу і нядзелю.

23 лістапада – уначы і раніцай месцамі туман, днём часам дождж.

Вецер паўднёва-усходні 4 – 9 м/с. Уначы і днём +4…+9°С.

24 лістапада месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, вецер з пераходам на заходні

4 – 9 м/с.

Тэмпература сутак цягам сутак будзе трымацца ў межах +2…+7°С.

 

Пахаладанне прыйдзе на наступным тыдні.

Калі сярэдняя тэмпература паветра з 21 да 25 лістапада чакаецца на 4 – 6°С вышэй кліматычнай нормы, то з 26 да канца лістапада яна будзе на 2 – 3°С ніжэй за норму.

 

Здымак http://www.stihi.ru