Хакейны “Нёман” пачынае барацьбу за Кантынентальны Кубак

|

Удзел у Кантынентальным Кубку бяруць лепшыя каманды з краін-сярэднячкоў еўрапейскага хакею.

 

Такія дзяржавы, як Расія, Чэхія, Швецыя, Фінляндыя, Швайцарыя, Германія калі і заяўляюць у турнір сваіх прадстаўнікоў, то дэлегуюць сюды каманды з ніжэйшых лігаў сваіх чэмпіянатаў.

 

Сёлетняя паўфінальная стадыя Кубка праходзіць у Даніі, куды гарадзенцы накіраваліся на аўтобусе, паколькі на самалёт не хапіла грошай. 

 

Пуцёўку ў фінал турніра, дзе згуляюць чатыры каманды, атрымае толькі пераможца турніра ў Даніі.

 

Інфармацыю пра супернікаў “Нёмана” глядзіце на нашай інтэрактыўнай мапе:

 

Расклад гульняў “Нёмана” выглядае так:

 

22 лістапада. “Ставангер Ойлерс”, Нарвегія – “Нёман”. Пачатак у 15.30 па беларускім часе.

23 лістапада. “Нёман” – “Сэндэрыйске”, Данія. Пачатак у 19.30.

24 лістапада “Нёман” – “Даб.Доклер” (“Dab.Docler”), Венгрыя. Пачатак у 15.00.

 

Перад ад’ездам у Данію хакеісты “Нёмана” атрымалі відэа-пажаданні ад сваіх заўзятараў.

У 90-я гады каманды з Даніі, Венгрыі і Нарвегіі лічыліся аўтсайдэрамі еўрапейскага хакею. За апошнія гады, аднак, сітуацыя там рэзка змянілася ў лепшы бок. У той час як зборная Беларусі паступова здае свае пазіцыі, датчане і нарвежцы імкліва набліжаюцца па ўзроўні гульні да лепшых еўрапейскіх каманд.

 

Ці не таму ў інтэрв’ю сайту goals.by галоўны трэнер гарадзенцаў Дзмітрый Краўчанка (на здымку ў самым версе) менавіта скандынаваў назваў фаварытамі турніру, выказаўшы пры гэтым спадзяванне, што яго “не расстраляюць” у выпадку невыхада каманды ў Фінал Кантынентальнага Кубка.

 

Торт на дарожку ад заўзятараў каманды


Фота Яраслава Ванюкевіча, goals.by