Гарадзенскія пешаходы пад ударам
Двое з іх атрымалі траўмы галавы, двое – пераломы ног.
Каля 8 гадзін раніцы на пешаходным пераходзе па вуліцы Вольгі Соламавай, пасля левага паварота з вуліцы Лізы Чайкінай “Рэно” ударыла жанчыну-пешахода.
Пацярпелая ўдарылася патыліцай.
У пачатку дзевятай гадзіны каля абласнога шпіталя пераломы нагі атрымаў студэнт медыцынскага ўніверсітэта.
Ён даехаў да вуліцы Фестывальнай на тралейбусе. Калі ішоў па пешаходным пераходзе ў бок інфекцыйнага шпіталя, на БЛК убачыў злева аўтамабіль з уключанымі фарамі і паскорыў крок. Аднак левым бокам машына зачапіла пешахода і адкінула на асфальт.
Днём на перакрыжаванні вуліц Горкага-Курчатава “Рэно” збіла дзяўчыну, якая паспела зрабіць некалькі крокаў па пешаходным пераходзе.
Машына адкінула яе на асфальт у час развароту на зялёны сігнал светлафора.
Дзяўчына атрымала ўдар у сківіцу.
Відавочцаў наступнага здарэння шукае ДАІ.
Прыкладна ў 16.45 на пешаходным пераходзе па вуліцы Дамброўскага цёмны аўтамабіль траўмаваў пенсіянерку. Пасля прагулкі ў Пышках жанчына вярталася дамоў.
“Фальксваген” у правай паласе спыніўся, каб прапусціць пешахода.
Аўтамабіль у правай паласе, якім кіравала дзяўчына наехаў на пенсіянерку і праз нейкі час з’ехаў у бок вуліцы Болдзіна.
Сведкаў здарэння і тых, хто мае інфармацыю пра аўтамабіль і кіроўцу, ДАІ просіць патэлефанаваць па нумарах 79-75-45 альбо 102.
Паводле прэс-службы Гродзенскай ДАІ