“Гарбата-кава-АГП”: сустрэча пра гэндар у палітыцы

|

Паводле Аляксандры Васілевіч, кіраўнічкі маладзёўкі АГП “Маладыя дэмакраты”, у час спаткання актывісты АГП паспрабуюць развянчаць міф пра тое, хто лепш сабе радзіць у палітычным жыцці: мужчына ці жанчына? Апроч гэтага маладзёны паспрабуць параўнаць паводзіны мужчыны і жанчыны ў жыцці, кар’еры і сям’і.

 

Папярэднія дзве сустрэчы былі прысвечаны: будучым мясцовым выбарам і эканамічным пытанням, з якімі сутыкаюцца грамадзяне Беларусі.

 

Уваход на сустрэчу, што адбудзецца 25 лістапада па адрасе вул. Будзёнага 48а-420, у 18.00, вольны.