Аркадзь Карпуць: настальгія па СССР

|

“Гродзенская праўда” змясціла днямі інтэрв’ю з Аркадзем Карпуцем, старшынём абласнога Савету дэпутатаў, членам Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі, прымеркаванае да 60-годдзя чыноўніка.

Сп. Карпуць, які на працягу апошніх 13 гадоў нязменна ачольвае абласны дэпутацкі корпус на Гарадзеншчыне, шкадуе пра развал СССР:

– Я был категорически против такого развития истории и до сих пор убеждён, что Советский Союз и тот справедливый общественный строй должны были быть всегда.

Адказваючы на пытанне адносна перспектываў Саюзу Беларусі і Расіі, чыноўнік адзначае:

– Такого союза, в котором мы были бы поглощены Россией, я думаю, не будет. Будет промышленный союз, основанный на интеграции России и Беларуси. И рано или поздно будет принят конституционный акт, о котором всё время говорят. Правда, для осуществления этого пройдут ещё годы, возможна, смена поколений. Я твёрдо верю в совместное славянское будущее.

Выказванні чыноўніка такога рангу як найменш выклікаюць здзіўленне: казаць пра справядлівасць грамадскага ладу, на сумленні якога міліёны ахвяраў камуністычных рэпрэсій, як найменш, амаральна.

Шкадаваць пра развал Саюза і мроіць пра новы Саюз – гэта тое ж самае, што шкадаваць пра існаванне незалежнай Беларусі ў цяперашнім яе выглядзе.

У іншай краіне такія выказванні сталі б прадметам публічнага скандалу. У нас жа такія развагі даўно сталі прадметам дзяржаўнай ідэалогіі…

На здымку: кіраўнікі выканаўчай і заканадаўчай уладаў на Гарадзеншчыне: Уладзімір Саўчанка (злева) і Аркадзь Карпуць

Фота: region.grodno.by