У Гродне рэзкая змена надвор’я: завіруха, галалёдзіца і паўночны вецер
Завіруха працягнецца раніцай 26 лістапада, паўночны вецер узмоцніцца да 15-20 м/с.
Днём без істотных ападкаў, на дарогах галалёдзіца.
Тэмпература паветра 26 лістапада ўначы ў Гродне -1…-3ºС, па вобласці -4…+1ºС, днём -1…+1ºС.
27 лістапада ўначы чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, днём воблачна з праясненнямі, месцамі кароткачасовыя ападкі.
Вецер паўночна-заходні, заходні 5-10 м/с, днём парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы -3…-8°С, днём -2…+3°С.
28 лістапада – воблачна з праясненнямі, часам дажджы, уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца.
Вецер паўднёва-заходні, заходні 7-12 м/с, уначы парывы да 15-17 м/с.
Тэмпература паветра -3…+2°С уначы, 0…+5°С днём.
Паводле папярэдняга прагнозу, 29 лістапада часам мокры снег, дождж, месцамі галалёд.
Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы -3…+2°С, днём -1…+4°С.
30 лістапада на большай частцы тэрыторыі вобласці – ападкі, у асноўным мокры снег.
Уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца.
Тэмпература паветра ўначы 0…-5°С, днём-2…+3°С.
1 снежня пройдуць ападкі, у асноўным мокры снег. Ад -1…-6°С уначы да -2.. +3°С днём.