Журналістаў не пусцілі на канцэрт “Старога Ольсы”

|

Прадстаўнікам Радыё Рацыя, Белсата і нават БелаПАН было адмоўлена ў выкананні іх прафесійных абавязкаў у зале (пры наяўнасці квітка!) з прычыны “адсутнасці акрэдытацыі”. Пры гэтым, як сцвярджае журналіст Радыё Рацыя, цягам усяго дня яму па тэлефоне так і не змаглі патлумачыць, што патрэбна для атрымання дазволу.

 

Чалавек, які стаў на шляху журналістаў, пасля пэўных адгаворак усё ж назваўся Віктарам Сакалоўскім, мастацкім кіраўніком філармоніі. Яго суправаджала дырэктарка філармоніі Таццяна Уласенка.

Віктар Сакалоўскі і Таццяна Уласенка

 

Гарадзенскі канцэрт-прэзентацыя новага альбому “Ольсаў” пад назвай “Santa Maria” адбывалася 25 лістапада ў канцэртнай залі Гродзенскага музычнага каледжу на пр. Янкі Купалы.