У цэнтры Гродна знайшлі труп
Чалавек ляжаў у Гараднічанцы ў месцы выхаду ракі з-пад плошчы Леніна (Віленскі завулак).
Яго знайшлі камунальшчыкі, калі чысцілі канал.
Следча-аператыўная група, якая адразу выехала на месца здарэння, пры папярэднім аглядзе прыкмет гвалтоўнай смерці на целе памерлага не знайшла.