На “Мэрсэдэс” звалілася дрэва
У Слонімскім раёне без святла былі застаўшыся жыхары 668 дамоў. Некалькі вёсак засталіся без святла ў Ваўкавыскім і Шчучынскім раёнах. У Свіслацкім раёне дажджом і ветрам пабіла звыш 400 гектараў палеткаў.
У Гродне на вул. Захарава моцны вецер паваліў дрэва на “Мэрсэдэс”.
Як паведамілі “Твайму стылю” у абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, моцны вецер гуляе па вобласці і сёння. Ранкам без святла былі застаўшыся жыхары 87 прыватных дамоў на Фолюшы.
На здымку: учарайшняя навальніца ў Гродна
Фота: http://fotogrodno.net