Гарадзенскія габрэі пачалі святкаваць Хануку (шмат фота)

| Без катэгорыі

Як штогод, вечар пачаўся з запальвання ханукальных свечаў, якія ўсталяваныя на фасадзе сінагогі. Сёлета Ханука святкуецца з 27 лістапада да 5 снежня, таму 1 снежня запальваліся шэсць з дзевяці свечаў.


 

У харальнай зале песні на іўрыце, ідыш і расейскай мове выконвалі музыкі гурта “Барух-бэнд”. Прысутныя маглі пачаставацца таксама пончыкамі – традыцыйным атрыбутам свята.