У Мастах адкрылі станцыю сартавання смецця, пабудаваную за еўрапейскія грошы
Першая частка мерапрыемства праходзіла ў актавай зале мастоўскай школы №5, дзе прадстаўнікі першых Зялёных школак распавядалі пра свае экалагічныя дасягненні. Зараз па ўсім свеце налічваецца каля 40 000 школ-удзельніц праекта, 250 з якіх – беларускія. Галоўная мэта праекта – выхаванне экалагічнай свядомасці ў дзяцей.
align=”middle” alt=”Масты” >
Другая частка мерапрыемства – перадача станцыі сартавання, абсталяванай па еўрапейскіх стандартах і спецыяльнай тэхнікі на суму 390 тысяч даляраў мастоўскаму ЖКГ. Пасля ўрачыстага пераразання стужкі можна было прасачыць за тым, як сартаванае смецце трапляе на станыю, і прэсуецца для далейшай перапрацоўкі.
Трэба ўзгадаць, што ў мінулым годзе ў межах гэтай жа праграмы Мастоўскаму ЖКГ былі перададзеныя кантэйнеры, смеццявозы і бульдозер на суму большую за 1 мільён даляраў. Ужо тады ў горадзе пачалася агітацыя за сартаванне смецця. Каля шматпавярховак былі ўсталяваны адмысловыя кантэйнеры для пластыку, паперы і шкла, у прыватным сектары – кантэйнеры для збору біялагічных адкідаў. Таксама былі арганізаваныя тры кропкі збору небяспечных адкідаў.
Зараз у Мастах ёсць неабходнае абсталяванне і жыхары гораду патрошку прывыкаюць да сартавання побытавага смецця. Магчыма, досвед Мастоў і Кобрына (ён таксама трапіў у праграму пілотнага праекта) у хуткім часе пачнуць пераймаць і ЖКГ іншых гарадоў. Што да праектаў супрацоўніцтва Еўрасаюза і ААН, Майра Мора – пасол, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі адзначыла, што ў галіне аховы навакольнага асяроддзя гэты праект – не апошні.
Здымкі Вольгі Мілавай