Grodno Fashion Show: вялікі фотарэпартаж “Твайго стылю”

|

Фотакарэспандэнт “Твайго стылю” пабываў на гарадзенскім фестывалі моды Grodno Fashion Show і зрабіў там некалькі дзясяткаў фота мадэлей рознай ступені апранутасці.


Цягам дня на подыюме дэфілявалі мадэлі, апранутыя ў аўтарскія калекцыі маладых дызайнераў з Гродна і Мінска, а таксама ў бялізну, футра ды іншую вопратку ад беларускіх і замежных вытворцаў. Прэзентавалася як жаночая, гэтак і мужчынская, а таксама дзіцячая вопратка.

Акрамя аўтарскіх калекцый мадэлі дэманстравалі бялізну, футра, мужчынскую і жаночую вопратку вядомых беларускіх і замежных брэндаў.

Усюдыісны харэограф Яўген Якуш прэзентаваў на фестывалі танцавальны нумар, прысвечаны вядомаму мадэльеру Джону Гальяна (эпатажны дызайнер у 2011 годзе са скандалам страціў працу ў Christian Dior).


 

Фестываль моды Grodno Fashion Show праходзіў у ГрДУ імя Янкі Купалы ў межах праекту “Жывая гісторыя”. Упершыню гэта шоў пад назвай Grodno Fashion Week ладзілася ў сакавіку 2013.

 

   
 

Паглядзець фота з Grodno Fashion Week з сакавіка 2013 можна тут.


Паглядзіце і выберыце ў апытанні ніжэй – які модны паказ быў круцейшы!