Выклік для “Камунальніка”: адолець грэкаў

|

У першай сустрэчы 1/16 Еўрапейскага Кубка Выкліка, якая адбылася 11 снежня ў Грэцыі, нашыя хлопцы саступілі з лікам 1-3 (22-25, 24-26, 25-20, 29-31).

 

Для выхаду ў наступную стадыю турніра гарадзенцам трэба перамагаць з лікам 3-0. У выпадку перамогі з лікам 3-1 будзе згуляная “залатая партыя”, пераможца якой працягне барацьбу за Кубак. Любыя іншыя зыходы сустрэчы будуць на карысць каманды з Грэцыі.

 

Госці прыляцелі ў Беларусь у нядзелю і ў абед былі ўжо ў Лідзе.

На сайце каманды ўжо з’явілася фотасесія з назвай “From Belarus with love”.