У Гродне працуе выстава мастака з Брэста Міраўлада Палачыча
Выстава складаецца з 36 прац, некаторыя з іх паходзяць з прыватных калекцый.
Працы выкананыя ў тэхніцы шматслойнага маслянага жывапісу па аналагу леўкаса на драўляных панэлях. Іх адрознівае індывідуальны аўтарскі стыль сімвалічнага гратэску, шмат сімвалізму і алегорый.