Радзільны дом з’явіўся ў Навагрудку

|

Новы радзільны дом разлічаны на 25 ложкаў. Ён абсталяваны ўсёй патрэбнай для працы апаратурай. У ім не толькі будуць прымаць роды, але і праводзіць дадатковыя абследванні, кантраляваць ход цяжарнасці.

Раней у Навагрудку не было адмысловага памяшкання для прымання родаў. Пры гэтым у апошнія гады ў навагрудскім раёне адзначаецца ўзрост нараджальнасці: У 2008 годзе нарадзілася 440 дзяцей – на 100 больш, чым у 2005.

Паводле БЕЛТА