Гарадзенскія мадэлі пра Grodno Fashion Show: шмат рэпетыцый, новыя знаёмствы, добрыя арганізатары
Фестываль моды адбыўся ў купалаўскім універсітэце 13 снежня.
Свае аўтарскія калекцыі на фестывалі прадставілі 17 дызайнераў з Гродна і Мінска, а таксама гарадзенскія каледжы лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання насельніцтва. Акрамя таго, модныя калекцыі восень/зіма-2014 паказалі беларускія і замежныя вытворцы бялізны, футраў, мужчынскага і жаночага верхняга адзення.
Маладыя дызайнеры расказвалі, што на стварэнне калекцыі іх натхнялі рускія народныя казкі або шум прыбою. Назвы ў калекцый былі самыя разнастайныя: “Бела-ружовы зефір”, “Лаліта”, “Жар-птушка” і “Аліса”. Некаторыя ўжо паспелі пабываць на паказах у Галандыі, Балгарыі і Украіне.
На подыуме прэзентавалася жаночая, мужчынская і дзіцячая вопратка.
Таксама ў межах тыдня моды працавала выстава модных брэндаў, на якой можна была што-небудзь купіць ці атрымаць дысконтную карту на зніжку 10-15 %.
Нам удалося пагаварыць з некалькімі мадэлямі, якія прадстаўлялі розныя калекцыі.
Юлія Барысевіч: Мяне на паказ запрасіла Наталля Пракопік – мадэль, фіналістка конкурсу “Супермадэль Свету 1999-2000 гг.”, якая цяпер працуе выкладчыкам у школе Сяргея Нагорнага па дэфіле.
Ці садзейнічае гэты паказ далейшаму развіццю ў сферы мадэлі?
– Думаю, садзейнічае. Паказ дае магчымасць паказаць, праявіць сябе. На наступны год плануецца ажыццявіць яшчэ адзін паказ.
Як праходзілі репетыцыі?
– Репетыцый праходзіла вельмі шмат. З намі працавалі таксама арганізатары праекта: падрымлівалі, дапамагалі.
Ці спадабалася табе ўдзельнічаць у паказе?
– Мне вельмі было цікава. Я адчула сябе сапраўднай мадэллю, якая ходзіць па подыуме і паказвае вядомыя сусветныя брэнды. Цябе шмат фатаграфуюць. Ну і нейкую папулярнасць я, дзякуючы гэтаму паказу, атрымала.
Таксама на нашыя пытанні адказала ўдзельніца паказу Кацярына Курстак.
Як ты трапіла на паказ?
Мяне запрасіла паўдзельнічаць дзяўчынка з універсітэцкага тэатра мод.
Што табе дае паказ? Далейшае развіццё ў сферы моды?
– Наўрадці гэты паказ можа даць якое-небудзь далейшае развіццё ў сферы мадэльнага бізнесу. Для мяне гэта больш хобі.
Табе спадабалася ўдзельнічаць у паказе?
– Удзельнічаць спадабалася. Нават больш спадабалася сама падрыхтоўка да паказу: мноства рэпетыцый, новыя знаёмствы, падборка калекцый.
Ці прымала ты дзе-небудзь яшчэ удзел?
– Удзельнічала ў конкурсе “Міс універсітэт-2011”, выставе “Вясельны свет-2013” і многіх іншых выступленнях і паказах, якія ладзіліся ўніверсітэтам.
Якія калекцыі вы паказвалі?
– Калекцыю плашчоў “Элема” і калекцыю “Сарэль”.
Вялікую галерэю фота з Grodno Fashion Show глядзі тут. | ||