Як ідуць працы па рэканструкцыі старадаўняга будынка на беразе Нёмана?
Гістарычны будынак блізка цэнтра горада, ля чыгуначнага маста і Цэнтральнага рынку, больш за пяць гадоў шукаў новага гаспадара. У выніку былую будаўнічую базу набыло ТАА “Бераг Нёмана”. Працы пачаліся ў 2013 годзе.
У абноўленым будынку плануецца зрабіць вялікі гандлёвы комплекс, магчыма з рэстаранам, казіно. Гэтаксама там могуць з’явіцца офісы ці гасціныя памяшкання.
Цагляны будынак на гэтым месцы вядомы з другой паловы XVII стагоддзя. Таму будынак, што сёння рэканструюецца, вельмі цікавы і загадкавы, ён мала даследаваўся. Цалкам магчыма, што ён – равеснік іншага старадаўняга надмёманскага палаца – больш вядомага гарадзенцам як піўзавод. Часам будынак называюць палацам Румеля.
У 1890 года ў будынку было адкрыта Аляксандраўскае рамеснае вучылішча, якое дзейнічала да пачатку Першай сусветнай вайны. У міжваенны час таксама дзейнічала рамесная школа. Пасля вайны ў будынку размяшчаліся аўтарамонтныя майстэрні, гарадзенскае мантажнае ўпраўленне “Белсантэхмантаж”-2, будаўнічае ўпраўленне.
Цалкам рэальнай была пагроза зносу будынка, але інвестар адмовіўся ад яе і пачаў рэканструкцыю. Магчыма, гэта дазволіць у будучыні больш вывучыць таямнічае мінулае будынка.