Аўтаслалам у Гродна
Чэмпіянат пачнецца ў 12.00. Прыняць удзел у ім можа кожны жадаючы. Тэрмін падачы заявы – да 10.30 у нядзелю. Для пераможцаў прадугледжаны каштоўныя прызы, сярод іх GPS-навігатар. Для гледачоў арганізатары абяцаюць добрую музыкі і “шмат паленай гумы”.
Як паведамілі “Твайму Стылю” у прэс-цэнтры ДАІ, сёння ў 18.00 мае адбыцца вучэбны заезд, дзе кожны зможа выпрабаваць свае магчымасці і пераканацца, ці варта ўдзельнічаць.
На працягу году павінны адбыцца чатыры этапы кубка. Другі запланаваны на пачатак жніўня. Чэмпіянат арганізаваны Упраўленнем Унутраных Спраў Гродзенскага аблвыканкама, аддзелам па справах моладзі і абласным камітэтам БРСМ.
Аляксей Шота
лагатып паводле autogrodno.by