За поспехі ў вывучэнні беларускай мовы школьніца атрымала стыпендыю фінскага фонда
За дасягненні ў вучобе і спорце дыпломы і фінансавую падтрымку фінскага фонда сёлета атрымалі яшчэ чатыры таленавітых школьніка з Гарадзеншчыны.
Фонд OLVI – некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 1955 годзе. Яго галоўная ідэя – аказанне фінансавай падтрымкі таленавітай моладзі, а таксама падтрымліваць дасягненні маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Фінская кампанія OLVI з’яўляецца акцыянерам кампаніі “Лідскае піва” і сваю прысутнасць у Беларусі вырашыла выкарыстаць таксама дзеля пашырэння геаграфіі дзейнасці Фонда.
Штогод OLVI матэрыяльна падтрымлівае некалькі таленавітых школьнікаў з Гарадзеншчыны.
Паводле http://region4.by