Гарадзенец, які капаў яму каля старога будынка, знайшоў даўнія ходнікавыя пліты

|

Мікалай, будаўнік:

 

“Калі я капаў яму, на глыбіні каля 1,5 метра наткнуўся на пліты. Яны мне заміналі, і я вырашыў выкапаць іх. Выкапаў, а там апынулiся старыя пабітыя пліты, на якіх было напісана “Magistrat Grodna”. Тут жа ў інтэрнэце пашукаў гэты надпіс, выйшаў на фота такіх самых пліт. Мне стала цікава, і я звязаўся з карэспандэнтам “Твайго стылю”, які адразу выехаў на месца падзей”.

Ніводнай цэлай пліты не аказалася: у выніку знайшліся чатыры асобныя кавалкі. Варта адзначыць, што пліты была знойдзены каля гістарычнага будынка па вул. Падольнай, аб якім мы нядаўна пісалі. Што робяць кавалкі старога ходніка на глыбіні 1,5 метра – застаецца загадкай. Магчыма, у час II сусветнай вайны гэты будынак істотна пацярпеў, бо ў ім зараз маецца значная частка цаглін выпуску 1950-х гадоў – яго адбудоўвалі. Частку руін і дарогі маглі закапаць паблізу. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя…

     
 

Між тым, у канцы лета гарадзенскія ўлады абвесцілі пра пошук даўняга бруку. Больш пра гэта чытай тут:


Гродзенскі гарвыканкам шукае старую брукаванку

Брукаванка вернецца ў Новы Замак?

Куды прывялі пошукі брукаванкі з кляймом гарадзенскага магістрату?