“Гарадзенскі каларыт” прадставіў выставу, прымеркаваную да калядных святаў

|

Наведнікам прадстаўленыя вырабы з лазы, саломы, кераміка, кавальства, мастацкая апрацоўка скуры, дрэва і тканіны, вышыўка, скульптура, бісерапляценне, дэкупаж, бандарства, жывапіс і графіка.

Выстава будзе працаваць у Гарадзенскай выставачнай зале па вул. Ажэшкі, 38 да 10 лютага.