Спецвыпуск “НН”: Беларуская Гародня

|

“Сапраўды ў гэтага горада шмат абліччаў. Тут побач існуюць польскі, расейскі, жыдоўскі, савецкі, нават “белорусский” Гродна. Аднак прапанову наведаць менавіта беларускую Гародню і цяпер пачуеш зрэдку. Тым часам, беларускасць у Гародні заўсёды была з’яваю натуральнай. Іншая справа, у чым яна праяўлялася і дзе яе шукаць? Гэтая прысутнасць занадта розная па сваіх знешніх праявах у кожную эпоху, каб умясціць гісторыю беларускай Гародні ў нейкія вузкія рамкі этнічных прыкметаў. Напрыклад, для XII ст. — гэта Каложа, а для XIII ст. — гэта “русіны”, пра якіх узгадвае “Хроніка Дусбурга”. У XIV ст. гэта маглі быць “ліцвіны”, з гарнізона крэпасці, што перайшлі на бок Вітаўта…”, — піша гісторык Андрэй Павач.

 

Больш за 10 газетных палос аздобленыя гістарычнымі выявамі, сучаснымі здымкамі Сяргея Гудзіліна, а таксама панарамнай картай Рубена Атаяна. Гарадзенскія гісторыкі падрыхтавалі падрабязны маршрут па самых важных месцах горада.

 

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга.