Хакейны “Нёман” знайшоў замену Краўчанку

|

Асаблівых поспехаў у трэнерскай кар’еры Пушкова няма, а вось у якасці хакеіста ў складзе зборнай Расіі ён перамагаў у чэмпіянаце свету 1993 г.

 

Апошнім часам Пушкоў працаваў з моладзевай камандай СКА-1946 з Санкт-Пецярбурга.

 

Нагадаем, што папярэдні трэнер Дзмітрый Краўчанка, які зрабіў “Нёман” чэмпіёнам Беларусі 2013 г., падаў у пачатку студзеня ў адстаўку пасля таго, як нападпітку ўчыніў скандал у клубным аўтобусе па дарозе са Жлобіна ў Гродна.

 

Цяпер ён працуе дзіцячым трэнерам.