Іна Соркіна запрашае гарадзенцаў на “Сустрэчу на Крызе”

|

Тэма размовы, якая адбудзецца ў гарадзенскай галерэі “Крыга” 6 лютага, заяўленая як “Стаць беларусам: рэгіянальны і сацыяльны склад беларускага Адраджэння, канец ХІХ – пачатак ХХ ст.”

 

Іна Соркіна: “Я прысвячаю сустрэчу выбітнаму беларускаму палітыку, заснавальніку нашай дзяржаўнасці Антону Луцкевічу. Я буду казаць пра тэрытарыяльныя, дэмаграфічныя і сацыяльныя вымярэнні беларускага адраджэння канца ХІХ – пач.ХХ ст.


Адзначу істотны ўнёсак жанчын у справу беларускага адраджэння. Што наогул азначала стаць свядомым беларусам ва ўмовах панавання Расійскай імперыі? Хто, з якіх рэгіёнаў і ў якім узросце далучыўся да беларускай справы. Як гэты выбар паўплываў на жыцці і лёсы беларускіх актывістаў?”


Пачатак сустрэчы ў 18.30. Уваход вольны.

 

     
 

Гарадзенскія “Сустрэчы на Крызе” – месца, дзе выбітныя, уплывовыя, таленавітыя гарадзенцы дзеляцца прафесійнымі сакрэтамі, распавядаюць пра новыя распрацоўкі, раскрываюць сваё бачанне тэмы “to be or not to be”.


У канцы 2013 года ў межах “Сустрэч на Крызе” прачытаў цыкл лекцый гісторык Алесь Краўцэвіч.