37 харавых калектываў з 6 краін з’едуцца на фестываль “Каложскі дабравест”

|

ХІІІ міжнародны фестываль царкоўных песнапенняў адкрыецца ў Гродне 19 лютага.

Сёлета, акрамя конкурсных праслухоўванняў, дырэкцыя фестываля рыхтуе змястоўную пазаконкурсную праграму.


Польскі хор “Bel Canto” з Ольштыну выступіць 21 лютага ў СШ№36.

 

Спевы ўдзельнікаў “Каложскага дабравесту” аздобяць прэзентацыю даследвання Ларысы Густавай “Царкоўныя спевы. Беларуская спеўная культура праваслаўнай традыцыі”.

 

Музей гісторыі рэлігіі рыхтуе выставу ікон святога Мікалая.

 

Адкрытыя паказы мастацкіх і дакументальных фільмаў праваслаўнай тэматыкі пройдуць у кінатэатры “Чырвоная зорка”. Пазаконкурсныя канцэрты ўдзельнікаў фэсту – у Новым замку і Гродзенскім музычным коледжы.

 

У памяшканнях Свята-Пакроўскага сабора адбудзецца вечарына духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.

 

На цырымонію ўрачыстага закрыцця фестываля чакаюць мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла.

 

Фестываль царкоўных песнапенняў “Каложскі дабравест” ладзіцца ў Гродне з 2002 года. Сёлета, акрамя беларускіх удзельнікаў, арганізатары чакаюць чатыры калектывы з Расіі, два – з Украіны, тры – з Польшчы, гасцей з Арменіі і Румыніі. Пераможцаў у васьмі намінацыях вызначыць міжнароднае журы.

 

Паводле belta.by

Здымак orthos.org