Лідская ДАІ ўсталявала на ўзбочыне… Смерць з касой

|

На трасе М6 (Мінск-Гродна) з’явіўся манекен.

Фігура ў чорным балахоне з касой трымае таблічку з надпісам “Лихач, жду тебя!”. Побач усталяваны знак абмежавання хуткасці.

 

Адначасова на 15 пешаходных пераходах Ліды ДАІ ўсталявала табліцы з тэкстамі, якія заклікаюць пешаходаў да ўважлівасці. Напрыклад: “Пешеход! Умирая на пешеходном переходе, знай, что ты был прав!”.

 

Паводле http://www.autogrodno.by