Тарыфы на паслугі ЖКГ будуць павышаны з 1 сакавіка
Дадзеная норма замацаваная ў Палажэнні аб парадку індэксацыі тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва, якія субсідуюцца дзяржавай.
Палажэнне зацверджана Пастановай Савета Міністраў № 96 ад 5 лютага, якая ўступіла ў дзеянне пасля публікацыі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 8 лютага.
Індэкс змянення тарыфаў, якія субсідуюцца дзяржавай, на жыллёва-камунальныя паслугі для грамадзян разлічваецца Нацыянальным статкамітэтам зыходзячы з тэмпаў росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы па краіне за справаздачны квартал ў параўнанні з папярэднім.
Індэксацыю тарыфаў будуць прымяняць, калі дадзены індэкс за справаздачны перыяд перавышае 100%. Такім чынам, 1 сакавіка камунальныя паслугі падаражэюць з улікам росту заробкаў беларусаў у 4-м квартале 2013 года.
У адносінах да 3-га кварталу 2013 сярэдняя зарплата павялічылася на 2,8 %. Зыходзячы з гэтых дадзеных можна выказаць здагадку, што тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі вырастуць, адпаведна, на 2,8 %, адзначаецца на сайце sb.by.
Савет Міністраў будзе рэгуляваць тарыфы на цеплавую і электрычную энергію, газ. Усе астатнія (у тым ліку цэны на тэхнічнае абслугоўванне дома, водазабеспячэнне, водаадвядзенне, на карыстанне каналізацыяй і ліфтам) будуць рэгулявацца аблвыканкамамі і Мінгарвыканкам па ўзгадненні з Мінэканомікі – паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на БЕЛТА.