Гарадзенец знайшоў каля свайго гаража кузаў ад скрадзенага аўто
Калі аператыўнікі вызначылі, што дэталь належыць зніклай машыне, пачалі шукаць злачынцаў. Сляды на снезе прывялі да гаража, адкуль выцягнулі кузаў. Аказалася, гаспадар гаража здаў памяшканне ў арэнду, а новы карыстальнік даў ключы двум маладым знаёмым. Яны і сталі падазраванымі па справе.
Скрасці Пежо 406 злаўмыснікі вырашылі, таму што адзін з іх меў аналагічны аўтамабіль і разбіраўся ў асаблівасцях гэтай маркі, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Пасля ўгону аўто цалкам разабралі і прадавалі па частках. Тое, што рэалізаваць не атрымалася, захоўвалі ў гаражы.
Неабыякавы гарадзенец, дзякуючы якому знайшлі злодзеяў, атрымаў ліст падзякі (на здымку).